Аматары-кветкаводы Віцебска запрашаюць за натхненнем на выставу "Зімовы букет", паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск", дзе яна праходзіць.
Аматары-кветкаводы Віцебска запрашаюць за натхненнем на выставу "Зімовы букет", паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск", дзе яна праходзіць.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 работ народнага клуба кветкаводаў-аматараў. Мудрагелістыя фларыстычныя кампазіцыі навяваюць яркія сагравальныя ўспаміны пра лета і натхняюць на ўласныя здзяйсненні. "Жыццё створана для цудоўных момантаў, асалоды прыгажосцю і знаходжання ў гармоніі. Кветкі спалучаюць у сабе ўсё гэта: створаныя самой прыродай і сабраныя ўмелымі рукамі ў гарманічныя кампазіцыі, яны здольныя падняць настрой любому чалавеку", - лічаць супрацоўнікі.
Для жыхароў Віцебска выстава стала ўжо традыцыйнай зімовай падзеяй у культурным жыцці горада, якая праводзіцца ў студзені ўжо больш за 15 гадоў. "Фларыстыка - складаны, карпатлівы, але па-сапраўднаму цудоўны від мастацтва. У аўтараў работ шлях да гатовай карціны займае каля паўгода ад моманту летняга збору кветак да таго, як умейліва засушаныя расліны складуцца ў вытанчаную кампазіцыю", - дадалі ў Цэнтры культуры.