Тулярэмія - вострае інфекцыйнае прыродна-ачаговае захворванне, якое працякае з сімптомамі агульнай інтаксікацыі, ліхаманкай, паражэннем скурных пакроваў, лімфатычных вузлоў, слізістых абалонак, лёгкіх, кішэчніка, вачэй, можа характарызавацца зацяжным цячэннем.

Рэзервуарам і крыніцай інфекцыі пры тулярэміі з'яўляюцца розныя віды дзікіх і сінантропных грызуноў (анадры, зайцы, вадзяныя пацукі, палёўкі, хамякі, мышы і інш.), а таксама хатнія жывёлы (свінні, авечкі, буйная рагатая жывёла).

Пераноśчыкамі інфекцыі, якія падтрымліваюць існаванне ўзбуджальніка ў прыродных ачагах, з'яўляюцца крывасмокаючыя насякомыя (кляшчы іксодавыя і гамазавыя, камары, сляпні).

Механізмы заражэння:

Трансмісіўны — у выніку ўкусаў інфікаванымі крывасмокаючымі членістаногімі (камарамі, слепнямі, кляшчамі);

Кантактны — праз пашкоджаныя і непашкоджаныя скурныя і слізістыя пакровы пры дотыку з хворымі або загінулымі грызунамі і зайцамі, хатнімі жывёламі;

Аліментарны — пры ўжыванні прадуктаў харчавання і вады (калодзежнай і іншых адкрытых вадаёмаў), кантымініраваных узбуджальнікам тулярэміі ад хворых грызуноў;

Аспірацыйны — пры ўдыханні паветрана-пылавога аэразолю, які ўтвараецца пры перапрацоўцы збожжа, перакладцы сена, саломы, кантымініраванага вылучэннямі ад хворых грызуноў, якія змяшчаюць узбуджальнік тулярэміі.

Ад моманту заражэння да з'яўлення першых прыкмет захворвання часцей за ўсё праходзіць ад 3 да 7 сутак, з ваганнямі да 2-3 тыдняў. Хвароба пачынаецца востра з павышэння тэмпературы да 38-40°, дрыжыкаў, моцнага галаўнога болю, слабасці, цягліцавых боляў (часцей у паяснічнай вобласці і ікраножных цягліцах). На 2-3 суткі павялічваюцца лімфатычныя вузлы ў вобласці таго месца, праз якое пранік узбуджальнік у арганізм (у вобласці шыі, вушэй, пахавай западзіны, у пах, або ў іншых месцах). Могуць назірацца ангіны, захворванні вачэй, у зімовы перыяд зацяжныя ўскладненыя пнеўманіі. Захворванне звычайна працягваецца 2-3 тыдні (часам даўжэй), у рэдкіх выпадках можа рэцыдываваць.

Чалавек, які перахварэў на тулярэмію, захоўвае неўспрымальнасць да гэтага захворвання на ўсё жыццё. Хворы чалавек не небяспечны для навакольных.

Для таго каб абараніць сябе і сваіх блізкіх, выконвайце наступныя меры:

    • праводзьце мерапрыемствы па барацьбе з грызунамі і насякомымі, стварайце ўмовы, якія перашкаджаюць іх пранікненню ў памяшканні;
    • выкарыстоўваць ахоўную вопратку і рэпеленты для абароны ад насякомых, якія смакчуць кроў, і кляшчоў пры наведванні лясоў, працы на прысядзібным участку;
    • тэрыторыю каля дамоў, на прысядзібных участках утрымлівайце ў чысціні, не дапускайце яе засмечанасці;
    • своечасова выдаляйце смецце і харчовыя адходы;
    • не ўжываць сырую студнёвую ваду;
    • праводзіць ачыстку і дэзінфекцыю студняў, з поўным адпампоўваннем вады;
    • харчовыя прадукты, а таксама ваду захоўваць ва ўмовах, якія выключаюць кантакт з грызунамі;
    • работы ў памяшканнях, дзе выяўляюцца сляды жыццядзейнасці грызуноў (уборка, ачыстка, праца з сенам, кармамі для жывёл і г.д.) праводзіць з выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай абароны: маскі, рэспіратары, пальчаткі.
    • старанна мыць рукі з мылам пасля працы на прысядзібным участку, пасля кантакту з хатнімі жывёламі, наведвання туалета і перад ежай.

    Пры першых прыкметах захворвання звярніцеся да ўрача, паведаміце спецыялісту, якія прадукты ўжывалі ў апошнія дні, ці выязджалі за горад, ці ёсць у доме грызуны, ці былі ўкусы насякомымі або кляшчамі, ці апрацоўвалі вы дзічыну.

    Урач-эпідэміёлаг Наталля Паборцава