Сёння ўначы і раніцай у аўторак месцамі па краіне прагназуюцца [1] туманы і слабы галалёд. Тэмпература ў залежнасці ад рэгіёна складзе ад -1 да +4°C.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: калі вы апынуліся ў паласе туману, карыстайцеся блізкім святлом і процітуманнымі фарамі, не ўключайце далёкае, знізіце хуткасць і павялічце дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў.

  Выбірайце стрыманы стыль кіравання, пазбягаючы рэзкіх тармажэнняў і перабудоў. Адмоўцеся ад абгону - гэта адзін з самых небяспечных манеўраў ва ўмовах недастатковай бачнасці.

  Пры руху за горадам асцерагайцеся з'яўлення на праезнай частцы дзікіх жывёл, сачыце за дарожнымі знакамі!

  Патрэбна паклапаціцца пра сваю бяспеку і пешаходам. У цемры абавязкова выкарыстоўвайце святлоадбівальныя элементы. Прымацуйце іх да верхняга адзення з усіх бакоў і сачыце, каб яны былі бачныя кіроўцам. Пераходзіць дарогу трэба выключна ў дазволеных месцах і з асаблівай асцярожнасцю, загадзя пераканаўшыся, што аўтамабілі спыніліся!