Члены камісіі разгледзелі матэрыялы грамадзян, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак, злоўжываюць спіртнымі напоямі. Згубныя звычкі і паводзіны гэтых людзей выклікаюць трывогу за бяспеку іх родных у праваахоўнікаў, ратавальнікаў, спецыялістаў устаноў адукацыі і іншых прафілактычных структур. З усімі грамадзянамі была праведзена тлумачальная праца.
Аб выніках работы савета АПАГ горада Лепеля ў 2024 годзе і задачах па правядзенні прафілактычнай работы сярод насельніцтва ў 2025 годзе расказала старшыня Вікторыя Пшонка. Акрамя гэтага, быў зацверджаны план работы савета АПАГ на 2025 год і графік дзяжурстваў членаў савета АПАГ Лепеля ў 2025 годзе.