На пасяджэнні былі разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у РАУС. Непакояць уласцівыя ім згубныя, шкодныя звычкі, якія аказваюць негатыўны ўплыў на іх жыццё і будучыню, на дабрабыт і бяспеку родных і блізкіх ім людзей, суседзяў. З усімі была праведзена тлумачальная праца.

Таксама ў гэты дзень разгледзелі пытанне аб прафілактыцы вытворчага траўматызму, у тым ліку з выключэннем фактаў ужывання спіртных напояў на працоўным месцы, у рамках рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11.03.2004 (у рэдакцыі Указа №420 ад 12.10.2015 года) «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».