Турыстычны цягнік у сядзібу Дзядулі Мароза ў нацыянальным парку "Белавежская пушча" пачне курсіраваць 25 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Турыстычны цягнік у сядзібу Дзядулі Мароза ў нацыянальным парку "Белавежская пушча" пачне курсіраваць 25 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
У госці да Дзядулі Мароза 25 снежня, а таксама 2, 4 і 8 студзеня турыстаў даставіць адмысловы святочны цягнік з праваднікамі-снягуркамі, які складаецца з купэйных вагонаў.
Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў сядзібу Дзядулі Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.48 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на аўтобусах.
У нацыянальным парку госці правядуць цэлы дзень. Вандроўнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны змогуць наведаць сядзібу Дзядулі Мароза, домік Снягуркі, музей падарункаў, чароўны калодзеж і ветраны млын, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзядулі Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацыянальнага парку "Белавежская пушча", прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі.
Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.34.
Навагоднія падарожжы ў сядзібу Дзядулі Мароза ў Белавежскай пушчы арганізуе турыстычны цэнтр "Дортур" Мінскага аддзялення БЧ.