З 13 па 15 красавіка на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гульнявых відах спорту «Палац спорту» праходзіць 25-я Міжнародная вясновая выстава турыстычных паслуг «Адпачынак-2023».

З 13 па 15 красавіка на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гульнявых відах спорту «Палац спорту» праходзіць 25-я Міжнародная вясновая выстава турыстычных паслуг «Адпачынак-2023».

Гэта самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі "Турызм і адпачынак", свайго роду міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.

Прыемна адзначыць, што ў гэтым маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Аксана Церашкава, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Скорба, метадыст па турызме інфармацыйна-турыстычнага цэнтра сектара спорту і турызму райвыканкама Ніна Васільева, прадстаўнікі Беразінскага біясфернага запаведніка, КУП ДРАЦ "Жамчужына" і іншыя жыхары нашага раёна.

 

– Лепельшчына – асаблівы край, з прыгожымі мясцінамі, шматлікімі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Акрамя гэтага, на тэрыторыі раёна ёсць унікальны прыродны комплекс, які ўключае ў сябе выключнае разнастайнасць розных тыпаў лясоў, лугоў і балот, унікальны пойменны комплекс ракі Бярэзіны, мноства вялікіх і малых рэк, непаўторныя азёры. Гэта Бярэзінскі біясферны запаведнік, які з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй самага высокага рангу. Прадстаўнікі ўстановы таксама прымаюць удзел у выставе.

 

Кожны аматар як актыўнага, так і спакойнага адпачынку знойдзе, куды з'ездзіць і што паглядзець на Лепельшчыне, – упэўнена намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкава. -- У нашым раёне ёсць турыстычны патэнцыял, які карыстаецца попытам у турыстаў.

 

Супрацоўнікі запаведніка на міжнароднай выставе прадэманстравалі шматлікім гасцям перавагі актыўнага і захапляльнага адпачынку ў маляўнічых мясцінах на Лепельшчыне. Грамадзяне не толькі з Беларусі, але і іншых краін цікавіліся экскурсійнымі турамі і праграмамі, звярталіся за кансультацыяй да спецыялістаў.

 

-- Гэтая выстава -- выдатная магчымасць заявіць пра сябе, бо ў праграме індустрыяльны, медыцынскі і гастранамічны, экстрэмальны і

спартыўны турызм, новыя турыстычныя брэнды і многае іншае, -- адзначыла Елена Скорбо. -- Асабліва цікавая і пазнавальная для нас тэма аграэкатурызму. У нашай краіне больш за 3000 аграсядзіб, і кожная з іх па-свойму унікальная і непаўторная. На выставе аграэкатурызм прадстаўлены вялікай колькасцю ўдзельнікаў: адны запрашаюць на летнюю рыбалку ці конную прагулку, іншыя расказваюць наведвальнікам сакрэты прыгатавання старадаўніх страў, трэція прэзентуюць сапраўдную рускую лазню.

 

Пра маштаб мерапрыемства сведчыць і тое, што ўдзел у ім прымаюць прадстаўнікі Узбекістана, Грузіі, Расіі і іншых краін.

 

Адказ на многія актуальныя пытанні ўдзельнікі выставы могуць атрымаць падчас круглых сталоў, семінараў, прэзентацый.

 

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"