Вид перамяшчэння: аўтобусна-пешы, аўтамабільны, веласіпедны.
Від турызму: гісторыка-культурны.
Адлегласць: ~ 9 км.
Працягласць: ~ 6 гадзін.
Лепель са старажытных часоў знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных артэрый: некалі гэтыя мясціны былі часткай вядомага гандлёвага шляху «З варагаў у грэкі». Як і цяпер, горад размешчаны каля асноўных транспартных магістраляў, такіх, напрыклад, як М3 Мінск-Віцебск, і заўсёды рады сустрэць гасцей. Асаблівасцю рэгіёну з'яўляецца багацце вод-ных рэсурсаў, а таксама багатая гісторыка-культурная спадчына. Першае згадванне пра Лепель датуецца 1439 годам, але і да гэтага тут былі паселішчы, пра што сведчаць археалагічныя дадзеныя. На пачатку XVII стагоддзя Леў Сапега перанёс цэнтр мястэчка з вострава на процілеглы бераг, туды, дзе размешчаны сучасны горад. У 1797-1805 гадах была пабудавана знакамітая «Бярэзінская водная сістэма» - штучны водны шлях, які злучае басейн Дняпра з ракой Заходняя Дзвіна. А яшчэ ў Лепелі жыве Цмок – самы сапраўдны беларускі цмок. Менавіта багацце водмешкаў, якія растуць у вадаёмах, і мноства валуноў, якія сустракаюцца па ўсім раёне, з'яўляюцца адлюстраваннем прыродных багаццяў Лепельскага краю. Такі ландшафт з'явіўся тут у выніку водна-ледавіковых працэсаў. Самае буйное возера ў раёне – Лепельскае, уваходзіць у дзесятку самых буйных азёр Беларусі па даўжыні берагавой лініі і па глыбіні. Увесь горад размешчаны на яго беразе. На маршруце Вы зможаце пазнаёміцца не толькі з Лепельскім возерам, але і з іншымі знакавымі мясцінамі нашага горада, яго прыроднымі багаццямі, гісторыка-культурнай спадчынай і самымі цікавымі турыстычнымі аб'ектамі.
Пачатак маршруту:
Прыбыццё ў ДУ «Турыстычны інфармацыйны цэнтр Лепельскага раёна» (скрыжаванне вуліц Валадарскага і Леніна, 54.888426, 28.693443), які размяшчаецца ў гістарычным будынку разам з рэдакцыяй раённай газеты «Лепельскі край». Будынак быў пабудаваны ў 1915 годзе як гандлёвыя і жылыя памяшканні. Тут знаходзілася пякарня і крама галантарэйных тавараў, а з 1930 года рэдакцыя раённай газеты.