Васільковы край


З 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край», галоўнай мэтай якога з'яўляецца эфектыўнае выкарыстанне унікальных рэсурсаў рэгіёну для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебшчыны на ўнутраным і знешнім рынках.

У межах праекта распрацоўваюцца новыя арыгінальныя маршруты, туры выхаднога дня, квэст-праграмы і г.д., інфармацыю пра якія турысты могуць атрымаць у турыстычных інфармацыйных цэнтрах, размешчаных на тэрыторыі гарадоў і раёнаў Васільковага краю.

У межах праекта праводзяцца розныя культурна-масавыя і іншыя мерапрыемствы з прэзентацыяй пілотнага праекта. Усе праводзімыя падзейныя мерапрыемствы таксама брэндуюцца.

У мэтах папулярызацыі пілотнага праекта раённымі дамамі рамёстваў, а таксама мясцовымі майстрамі ў Віцебскай вобласці распрацавана і выраблена больш за 100 відаў сувенірнай і больш за 90 відаў друкаванай рэкламнай прадукцыі тэматыкі пілотнага праекта.

Галоўны турыстычны брэнд праекта - QR-код «Васільковы гід», перайшоўшы па якім можна даведацца асноўныя звесткі пра аб'ект, які прадстаўляе гісторыка-культурную каштоўнасць. Ва ўсіх раёнах вобласці, у тым ліку і ў Лепельскім раёне, можна знайсці такія коды на славутасцях, або побач з імі.

Адсканіраваўшы код, можна прачытаць інфармацыю на рускай і англійскай мовах.