Міжнародны турнір па міні-футболе збярэ ў Віцебску энергетыкаў з шасці краін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Міжнародны турнір па міні-футболе збярэ ў Віцебску энергетыкаў з шасці краін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Урачыстае адкрыццё 25 юбілейнага турніру адбудзецца 9 лістапада а 17.00 у спартыўнай зале ЦСК ФК "Віцебск". Самі ж спаборніцтвы энергетыкаў Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Венгрыі будуць праходзіць на розных спартыўных пляцоўках Віцебска і Навалукомля (Чашніцкі раён) па 13 лістапада. Аб намеры прыняць удзел у спаборніцтвах заявілі 27 каманд, у тым ліку 6 дружын ветэранаў (старэйшыя за 40 гадоў). Пры гэтым кожную вобласць Беларусі на турніры прадставяць па 2 каманды. Усяго чакаецца каля 400 спартсменаў. Упершыню ў спаборніцтвах возьмуць удзел энергетыкі з Венгрыі. У розныя гады ўдзельнікамі турніру былі прадстаўнікі Літвы, Францыі, Кітая і іншых краін.

"За сваю шматгадовую гісторыю турнір стаў візітнай карткай беларускіх энергетыкаў. Раней футбалістаў прымаў Навалукомаль, але ў сувязі са значным павелічэннем колькасці ўдзельнікаў прапіску чэмпіянату прыйшлося змяніць. Сёлета асноўныя спаборніцтвы правядуць у Віцебску, а ў Навалукомлі будуць спаборнічаць толькі каманды ветэранаў", - адзначылі арганізатары.

Спартыўныя баталіі будуць праходзіць 4 дні. Акрамя спаборніцкай праграмы, спартсмены змогуць пабываць на аглядных экскурсіях па Віцебску, наведаць музеі.

Арганізатарамі турніру выступаюць рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)