Поблізку возера Люсінец праходзіць раённы турыстычны злёт. Адкрылі спаборніцтвы аматараў актыўнага адпачынку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаранка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шэвелёва, прафсаюзны лідар раёна Юрый Мілы.

  У праграме турзлёту - спартыўныя спаборніцтвы. Таксама ўдзельнікі злёту прадэманструюць майстэрства і спрыт у арганізацыі турыстычнага побыту, конкурсе кулінараў, пакажуць нумары мастацкай самадзейнасці і адпачнуць на вясёлай дыскатэцы.

  Маляўнічая прырода, песні ля вогнішча пад гітару, духмяная юшка і непаўторнае пачуццё турысцкага братэрства — далучайцеся, лета яшчэ наперадзе!