У Лепелі адбылася выязная нарада галоўных рэдактараў сродкаў масавай інфармацыі Віцебскай вобласці «Стан і развіццё сучасных рэгіянальных СМІ ва ўмовах трансфармацыі медыясферы», арганізаваная галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Лепельскім райвыканкамам і ўстановай «Рэдакцыя газеты «Лепельскі край».

Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, які таксама расказаў пра наш лепельскі край, яго славутасці і дасягненні.

На працягу некалькіх гадзін былі абмеркаваны праблемы раённых выданняў і пастаўлены задачы для далейшай плённай працы рэгіянальных СМІ.
Апроч рабочай часткі госці наведалі Цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў і высадзілі дрэвы «Алеі адзінства» каля Храма Нараджэння Хрыстовага.

Акрамя надзённых пытанняў у кіраўнікоў друкаваных выданняў была магчымасць пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы, абмяняцца карыснай інфармацыяй.

У рабоце выязной нарады прыняла ўдзел творчая група ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»: Кірыл Казакоў, Рыгор Азаронак, Юлія Арцюх, Алёна Радоўская.

Госці са сталіцы звярнулі асаблівую ўвагу на аўтарскую журналістыку. У сучасным свеце мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, таму толькі асабістае меркаванне журналіста становіцца запатрабаваным медыяпрадуктам.

Таксама прафесійныя журналісты з Мінска прапанавалі рэгіянальным аўтарам глыбока асэнсоўваць падзеі, што адбываюцца, і выкарыстоўваць у рабоце сучасныя месенджары.

Як адзначылі прадстаўнікі ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», кожную навіну яны драбняць і закідаюць ва ўсе сацыяльныя сеткі і месенджары. Так, напрыклад, у нядзелю ў іх выходзіць перадача «Нядзеля», якая рыхтуецца загадзя інтэрнэт-службай. Інтэрв'ю раскладаецца на часткі і прасоўваецца праз усе магчымыя сеткі. Не варта даваць доўгія інтэрв'ю ці рэпартажы, яны не карыстаюцца папулярнасцю.

У кожнага з творчай групы ёсць свае каналы. Так, напрыклад, у Рыгора