Для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года рэгістратары правераць адрасную гаспадарку краіны з 5 па 30 лістапада 2018 года, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Таццяна Бабук на другім пасяджэнні часовай рэспубліканскай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва 2019 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Задача рэгістратараў - за 19 рабочых дзён удакладніць пераклік і характарыстыкі ўсіх будынкаў, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі.
Да працы па складанні спісаў дамоў і памяшканняў у іх у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах будзе прыцягнуты 1001 чалавек, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 164, Віцебскай - 158, Гомельскай - 187, Гродзенскай - 116, Мінскай - 181, Магілёўскай - 151, у Мінску - 44.
У якасці рэгістратараў прадугледжваецца прыцягнуць работнікаў органаў, якія адказваюць за эксплуатацыю жылога фонду або займаюцца яго абслугоўваннем. Гэта павінны быць паўналетнія грамадзяне, якія валодаюць навыкамі працы з планшэтам і ў добрай фізічнай форме, таму што хадзіць ім давядзецца нямала. Фарміраваннем спісаў рэгістратараў зараз займаюцца раённыя адміністрацыі на месцах. Усе, хто будзе зацверджаны, пройдуць інструктаж, будуць застрахаваны, атрымаюць пасведчанні і планшэты на перыяд працы.
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Інна Мядзведзева падкрэсліла, што гэтая праца праводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы. "Атрыманыя дадзеныя перапісу потым стануць асновай для працы ўсіх сфер і галін. Гэтая маштабная праца будзе праведзена на высокім узроўні па міжнародных стандартах", - сказала кіраўнік Белстата.