23 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раіць тым, хто абвінавачвае беларускі бок у несумленнасці правядзення выбараў, павучыцца ў Беларусі праводзіць іх сумленна, прынцыпова і годна, у інтарэсах народа. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У чым несумленнасць беларускіх выбараў? - спытаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да польскай журналісткі. - Перадайце сваім польскім назіральнікам і ўсім, хто ў вас выбары праводзіць, каб яны навучыліся ў Беларусі праводзіць выбары сумленна, прынцыпова і годна, у інтарэсах народа. Вось вам мая парада". "А са сваім статутам у чужы агарод лезці не трэба. Перадайце гэта польскім палітыкам. Мы тут усё ж неяк самі разбярэмся, як нам наладжваць наша жыццё. Мы, па-мойму, для вас праблем не ствараем", - сказаў Прэзідэнт. -0-

БЕЛТА