У Дзень бібліятэк чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі напоўнілася не толькі чытачамі, але і аматарамі паэтычных і літаратурных твораў – адбылася сустрэча прадстаўнікоў народнай літаратурна-музычнай студыі “Выток” з навучэнцамі Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа
Кіраўнік студыі "Выток" Аксана Захаронак, а таксама члены студыі Мікалай Гарбачоў, Вера Бародзіч, Мікалай Яршоў і Лідзія Пітомец пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю і прачыталі любімыя вершы.
Мікалай Гарбачоў таксама расказаў пра ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства, які праходзіў у гэтым годзе ў Лідзе. Мікалай Мікалаевіч у складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці быў удзельнікам гэтага важнага мерапрыемства.
— Гэта свята – шчырая павага да айчыннай літаратуры і мастацтва. Гэта напамін пра глыбокія карані нашай гісторыі і культуры, пра вялікую спадчыну. Свае духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці мы стагоддзямі адстойвалі.
“Сцяг Айчыны маёй” — вершам Святланы Якубоўскай была завершана паэтычная сустрэча.
У Дзень бібліятэк чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі напоўнілася не толькі чытачамі, але і аматарамі паэтычных і літаратурных твораў.
16.9.20250 праглядаў