Сёлетняя пасяўная для земляробаў прадбачыцца вельмі цяжкай, нават экстрэмальнай. Паводле замераў метэастанцыі, вышыня снежнага покрыва на палях перавышае 30 сантыметраў – анамалія для пачатку красавіка. У ранейшыя гады ў такую пару снег з палеткаў амаль сыходзіў, тэхніка рабіла пробныя выезды на асобныя ўчасткі.

Сёлетняя пасяўная для земляробаў прадбачыцца вельмі цяжкай, нават экстрэмальнай. Паводле замераў метэастанцыі, вышыня снежнага покрыва на палях перавышае 30 сантыметраў – анамалія для пачатку красавіка. У ранейшыя гады ў такую пару снег з палеткаў амаль сыходзіў, тэхніка рабіла пробныя выезды на асобныя ўчасткі.

Высокі снег падразумявае і вялікую колькасць талай вады. Наколькі гэта добра для пасеваў? Усё добра ў меру, кажа народная мудрасць. Зноў жа, паводле даных метэстанцыі, на кожным гектары поля ў выглядзе снегу ляжыць больш як па тысячы тон вады. Можна ўявіць сабе, якая гэта маса. Пакуль яна не сцячэ, пакуль зямля не прасохне, няма чаго і наважвацца выязджаць на палеткі – магутныя трактары будуць толькі гразнуць ды калеі ў глебе праразаць. Толькі калі сцякуць талыя воды, верхні слой прагрэецца, можна будзе кідаць зерне ў раллю.

Вельмі шмат залежыць ад надвор’я. Пад дажджамі снег з палёў сыдзе хутка, але ж прасыхаць да прыгоднага для тэхнікі стану яны ўсё ж будуць даўжэй, чакаючы, пакуль засвеціць і прыгрэе сонца. Калі ж захаваецца існуючае надвор’е, калі сонечныя цёплыя дзянькі чаргуюцца з лёгкім марозцам па начах, то снег будзе сыходзіць крыху даўжэй, але амаль адразу пасля гэтага можна пачынаць рыхтаваць глебу.

А пакуль што земляробы, аграномы гаспадарак, райсельгасхарч трымаюць пастаянную сувязь з метэастанцыяй, рэгулярна атрымліваюць прагнозы надвор’я. Паводле іх, чакаецца наступленне больш-менш спрыяльнага надвор’я ў сярэдзіне месяца.

Зараз, улічваючы стан надвор’я і снег на палях, тэхніка стаіць у рамонтна-механічных майстэрнях. На лінейцы гатоўнасці – больш 80 працэнтаў трактараў, пасяўных агрэгатаў, сеялак, культыватараў. Працэс рамонту і наладкі завяршаецца, у некаторых гаспадарках набліжаюцца да стопрацэнтнай гатоўнасці. Кожны дзень слесары, механізатары ўводзяць у строй новыя адзінкі.