У Стайках Мінскага раёна адбыўся 4 этап першынства Рэспублікі Беларусь па картынгу, у якім таксама прынялі ўдзел лепельскія спартсмены.

У Стайках Мінскага раёна адбыўся 4 этап першынства Рэспублікі Беларусь па картынгу, у якім таксама прынялі ўдзел лепельскія спартсмены.

Добротная траса і высокі ўзровень арганізацыі ў Прылессе заўсёды прыцягваюць пілотаў не толькі з Беларусі, але і Расіі. Так і на гэты раз за лідарства ў першынстве змагаліся гоншчыкі з Магілёва, Мінска, Масквы і іншых гарадоў Расійскай Федэрацыі і Беларусі.
Калі казаць пра ўмовы надвор'я ў выхадныя дні, калі праходзіла спаборніцтва, то яны былі не самыя лепшыя. Гэта яшчэ мякка сказала. Нябесная канцылярыя, напэўна, моцна гневалася, асабліва ў суботні дзень. Ішоў дождж, часам нават лівень, часам былі моцныя парывы ветру. Уяўляю, як заўзятары перажывалі за сваіх спартсменаў, калі сачылі за гонкамі. Дасадныя памылкі, вылеты з трасы, сутыкненні -- усё гэта назіралася на працягу усяго спаборніцтва.
Трэба сказаць, што мокры асфальт для некаторых хлопцаў стаў нават сапраўднай трагедыяй -- былі паломкі, пасля якіх пілоты проста не змаглі вярнуцца на трасу. Але ўсё гэта не пра нашых мэтанакіраваных землякоў -- у іх настрой быў на перамогу!
Вядома, тыя, хто картынгам займаецца даўно, ведаюць, што спаборніцтвы праводзяць у любую надвор'е. Ім не перашкода дождж, спёка, моцны вецер... Спартсмен павінен умець падладжвацца пад розныя ўмовы надвор'я. “Мяняеш шыны, садзішся ў карт -- і на трасу! Гоншчык павінен умець ездзіць у любую надвор'е!” -- так кажуць упэўненыя ў сабе спартсмены.
Даўжыня трасы складала 1279 метраў, шырыня -- ад 8 да 12 метраў. На такой дыстанцыі хапала і прамой дарожнай артэрыі, дзе можна было разагнацца ўволю, і тэхнічных паваротаў рознай складанасці, дзе трэба было здолець прытармазіць і апярэдзіць саперніка, а затым зноў разагнацца. Словам, поўны набор выпрабаванняў, каб адчуць драйв.
Прыемна адзначыць, што пасля старанных намаганняў удзельнікаў трапіць у першы радок пратакола каманднага заліку, там усё ж апынуліся нашы хлопцы. Агульная сума балаў іх склала 100.
У першую чаргу хочацца адзначыць Станіслава Дзівіна, які ў перадфінальным і фінальным заездах заняў 1 месца, набраўшы 12,5 і 25 ачкоў адпаведна. Хлопец выступаў у класе “Формула-250” і абышоў усіх сапернікаў, і нават упэўненыхчэмпіёнаў.
Да гэтага Стас выступаў у RM Junior, але сёлета перайшоў у больш даступны клас. Можна сказаць, гэта была яго дэбютная перамога.
Самае цікавае, што ў другі дзень фіналу ён доўгі час змагаўся з Уладзіславай Яраменкай, якая таксама прадстаўляла наш раён і ў выніку прынесла камандзе прыстойныя балы. У перадфінальным заездзе ў класе “Формула-250” дзяўчына заняла 2 месца, у фінальным -- чацвёртае.
Мікіта Лук'янаў ужо на працягу некалькіх гадоў паказвае выдатныя вынікі на рознага роду трасах, і ў гэты раз таксама аказаўся на вышыні. У класе “Micro Max” у перадфінальным заездзе юны спартсмен апынуўся на 3 ступеньцы п'едэстала, у фінальным -- на 2-й.
Багдан Смажэўскі таксама ганяў у “Micro Max”. І хай на пераможны рытм у гэты раз ён не выйшаў, але сваёй камандзе прынёс патрэбныя ачкі і дапамог стаць лідарам у рэспубліцы.
Віншуем нашых чэмпіёнаў і жадаем у жніўні ў 5-м і 6-м этапах чэмпіянату і першынства Беларусі не знізіць планку і не саступіць лідарства іншым камандам. Мы ганарымся вамі, нашы спартсмены!


Наталля Храпавіцкая "Лепельскі край" https://lepel-kraj.by/novosti/sport/u-lepelskih-gonschikov-100-ballov-i-pervoe-mesto-v-respublike-27-07-2023