Удзел у мерапрыемстве прынялі Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» Галіна Жаланава, а таксама яе намеснік Міхаіл Мерзляк.
Сярод галоўных пытанняў парадку дня – выбары старшыні раённай арганізацыі. Шляхам галасавання ім выбрана Вольга Масеутава. Ва ўрачыстай абстаноўцы дзяўчыне былі перададзены паўнамоцтвы ад папярэдняга лідара арганізацыі Алены Сухаміравай.
Звяртаючыся да прысутных, галоўны ідэолаг раёна Святлана Шавялёва адзначыла, што члены раённай арганізацыі ўдзельнічаюць не толькі ў акцыях, праводзімых установамі адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, але і ў грамадска-палітычным жыцці раёна і краіны. Таксама выказала ўпэўненасць у тым, што работа раённай арганізацыі выйдзе на якасна новы ўзровень.
Галіна Жаланава падзялілася вопытам дзейнасці абласной арганізацыі. Расказала пра бізнес-ініцыятывы, дапамогу нерэгулярным мігрантам, пошук партнёраў. Асабліва адзначана работа інструктараў па першай дапамозе.