Вялікая Айчынная вайна забрала мільёны жыццяў людзей, скалечыла лёсы.
Вялікая Айчынная вайна забрала мільёны жыццяў людзей, скалечыла лёсы. Сваю разбуральную моц яна абрынулася на Беларусь, велізарныя тэрыторыі Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Братнія рэспублікі адпраўлялі байцоў абараняць агульную Радзіму. Практычна каля кожнага населенага пункта Беларусі ёсць пахаванні воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І доўг цяперашніх пакаленняў — памятаць пра подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, яе ролю ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і перадаваць веды будучым пакаленням.
Зямля з
Радзімы — святыня. Родная зямля, акраваўленая крывёю загінулых – удвая. Яна —
сімвалічны прах. Міжнародная акцыя памяці «На славу агульнай Перамогі»,
прымеркаваная да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай
Айчыннай вайне, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Лепельскі раён
таксама не застаўся ўбаку ад такой важнай падзеі.
У кожным сельсавеце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ля памятных месцаў,
устаноўленых у памяць аб тых, хто абараняў родную зямлю ад фашысцкіх
акупантаў. На тэрыторыі Лепельскага раёна знаходзіцца 51 месца пахавання
загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, з якіх быў ажыццёўлены
учарашні збор зямлі.
У рамках патрыятычнай акцыі адбыўся мітынг на Прывакзальнай плошчы каля помніка воінам-вызваліцелям.
Перад
прысутнымі выступіў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч:
— Хутка наша краіна адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай
Айчыннай вайне. Адгалоскі тых страшных падзей болем аддаюцца не толькі у
сэрцах ветэранаў, але і пакаленняў, якія нарадзіліся ў пасляваенны час. Каб
захаваць памяць, па ўсёй рэспубліцы праходзіць акцыя «На славу агульнай Перамогі». З
памятных месцаў, дзе пахаваны загінулыя ў баях з нямецка-фашысцкімі
акупантамі абаронцы і мірныя жыхары, сабраны сімвалічныя жмені зямлі. Акцыя, да
якой далучылася і Лепельшчына, прысвечана тым людзям, хто, не шкадуючы
свайго жыцця, абараняў ад ворага родную зямлю…
Выступоўцы на мітынгу гаварылі аб жорсткіх баях, якія ішлі на лепельскай
зямлі ў пачатку вайны, аб мужнасці землякоў і воінаў Чырвонай арміі, якія змагаліся
тут, аб магутным партызанскім і падпольным руху, аб дзясятках спаленых
у раёне вёсак і рэпрэсіях акупантаў супраць мірнага насельніцтва. Падчасвойны на тэрыторыі раёна загінула звыш 12 тысяч чалавек, спалена 48 вёсак.
Кульмінацыйным момантам першага этапу акцыі «На славу агульнай Перамогі» стала запаўненне капсулы.
Права змясціць у капсулу зямлю з воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыях сельскіх населеных пунктаў, было прадастаўлена старшыням сельвыканкамаў. Так, старшыня Горскага сельвыканкама Васіль Бадзяй высыпаў у капсулу зямлю з мяшочка, узятую з воінскага пахавання вёскі Гарадчэвічы. Старшыня Каменскага сельвыканкама Мікалай Сініцын змясціў святую зямлю з воінскіх пахаванняў №2229 і №5433 аграгарадка Камень і з воінскага пахавання вёскі Кабак, старшыня Лепельскага сельвыканкама Васіль Шапка — зямлю з воінскіх пахаванняў населеных пунктаў Чарцы, Людчыцы, Вялікі Полсвіж, Чарнаручча.
Зямлю з воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада Лепеля, змясціў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч. Зямля ўзята з воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі ваеннага шпіталя, плошчы Свабоды і Прывакзальнай плошчы.
Капсула на часовае захоўванне перададзена ў Лепельскі краязнаўчы музей. Зямля са святых для кожнага беларуса месцаў будзе дастаўлена ў сталіцу Беларусі, дзе 9 мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, што служылі збавенню Айчыны нашай, для вечнай малітоўнай памяці. Такім чынам, сімвалічна будуць уз'яднаны ўсе, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы агульную для ўсіх Перамогу ў розных кропках баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны.
Затым слова было прадастаўлена протаіерэю Сергію Лешкевічу, які адзначыў, што гэтая акцыя — унікальная падзея не толькі для Лепельшчыны, але і ўсёй рэспублікі, усяго славянскага народа. Яна праводзіцца, каб у нас жыла падзяка за подзвіг нашых продкаў. «Няма большай любові, як калі хто душу сваю пакладзе за сяброў сваіх» — гаворыцца ў Евангеллі.
У завяршэнне мітынгу ў памяць аб воінах, загінулых пры абароне Айчыны, былі ўскладзены кветкі да брацкай магілы.
Няма ніводнай сям'і, якую б не закранула вайна, — сказаў Віктар Азаронак, намеснік старшыні райвыканкама. — Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца на тэрыторыі нашага раёна, у рамках 75-годдзя Вялікай Перамогі — гэта даніна памяці тым людзям, якія ў гады суровага ваеннага ліхалецця самааддана змагаліся і склалі галовы, каб мы сёння жылі на
сваёй роднай зямлі, у Беларусі, выхоўвалі дзяцей, будавалі дамы.
Наш народ браў у рукі зброю толькі з адной нагоды – абараняць сваю Радзіму. Беларусаў заўсёды адрозніваюць гасціннасць і добрасуседства для ўсіх краін. Народы, якія 75 гадоў таму разам выкоўвалі Перамогу над фашызмам, назаўсёды звязаны святымі путамі братэрства і міралюбства. Бо гісторыя Вялікай Перамогі – наша агульная святая памяць і наш абавязак захаваць мір, заваяваны такой дарагой цаной!
Напярэдадні ўдзельнікі акцыі прывялі ў парадак мемарыялы і воінскія пахаванні на тэрыторыі Лепельскага раёна. Арганізацыямі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, за якімі замацаваны догляд за адпаведнымі пахаваннямі, прымаюцца ўсе неабходныя меры па падтрыманні іх у належным стане, за імі ажыццяўляецца пастаянны догляд і па меры неабходнасці праводзіцца капітальны і касметычны рамонт.