У школьнікаў наступілі вясновыя канікулы, і гэта яшчэ адна нагода пагаварыць аб ПДД, каб іх удзел у дарожным руху быў больш бяспечным.



Дзеці не заўсёды здольныя ацаніць дарожную сітуацыю і распазнаць небяспеку. Задача дарослых – навучыць дзіця арыентавацца ў дарожнай сітуацыі, прывіць яму такія якасці, як дысцыплінаванасць, асцярожнасць і пільнасць.

Растлумачце або нагадайте дзіцяці, што пераходзіць дарогу трэба па пешаходным пераходзе.
Навучыце вашага дзіцяці выбіраць бяспечнае месца для гульняў.
Пераканайце, што важна выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы на адзенні.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны звяртае ўвагу бацькоў на тое, што яны з'яўляюцца галоўным прыкладам для дзяцей.

Паважаныя дарослыя! Толькі сваім станоўчым прыкладам можаце паўплываць на стаўленне дзяцей да бяспечных паводзін на дарозе і да сур'ёзнага стаўлення да Правілаў дарожнага руху.

Памятайце: вашы дзеці будуць паступаць так, як паступаеце Вы!