Дзейнасць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама дазваляе прадстаўнікам мясцовай улады глыбока і канструктыўна асвятліць шэраг важных тэм, дапамагае пазнаёміцца з набалелымі праблемамі грамадзян і акрэсліць канкрэтныя шляхі іх вырашэння. Плённа прайшлі і нядаўнія сустрэчы ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі шэрагу ўстаноў, гарадскіх арганізацый. Група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Барыса Яфрэмава сустрэлася з работнікамі ўстановы аховы здароўя “Лепельская аблпсіхбальніца”. Сустрэчу з работнікамі ДКУБП “Лепельская ПМК-75” правялі ўдзельнікі групы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Віталя Дзмітрыева, у дзяржаўнай установе “Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” працавала група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Нікіціна, група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Місюрам сустрэлася з жыхарамі Пышнянскага сельсавета, а група пад кіраўніцтвам начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Святланы Анышкі пабывала ў філіяле РВУ “Лепельрайгаз”.

Сустрэчы прадстаўнікоў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп былі прысвечаны тэме “Праблемныя пытанні аператыўнага становішча па лініі праваахоўных органаў на тэрыторыі Лепельскага раёна. Найбольш распаўсюджаныя спосабы і сродкі самаабароны ад супрацьпраўных замахаў пры здзяйсненні крадзяжоў”.

Так, на тэрыторыі Лепельскага раёна за сем месяцаў бягучага года адзначылася памяншэнне ўзроўню злачыннасці. Па лініі ўсіх службаў зарэгістравана зніжэнне злачынстваў з 238 да 219 (мінус шэсць працэнтаў), узровень на дзесяць тысяч насельніцтва -- 64, 6 (вобласць -- 58, 9). Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана зніжэнне са 181 злачынства да 148 (мінус 18, 2 працэнта). Павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў з васьмі да дзевяці.

Работнікамі органаў унутраных спраў прымаюцца шматлікія меры прафілактыкі, але гэта не дапамагло прадухіліць павелічэнне забойстваў з аднаго да двух, з нуля да чатырох павялічылася колькасць цяжкіх цялесных пашкоджанняў, здзейснена адно згвалтаванне, з двух да чатырох павялічылася колькасць хуліганстваў, з нуля да чатырох -- колькасць махлярстваў, з двух да трох -- рабаванняў.