Набліжаецца 15 лістапада – крайні тэрмін аплаты для фізічных асоб падаткаў на зямлю, на нерухомасць і арэнднай платы за карыстанне зямельнымі ўчасткамі.

У раённую скарбонку

Набліжаецца 15 лістапада – крайні тэрмін аплаты для фізічных асоб падаткаў на зямлю, на нерухомасць і арэнднай платы за карыстанне зямельнымі ўчасткамі. Сёлета раённай падатковай інспекцыяй налічана да аплаты падатку на зямлю ў суме 456 463 060 рублёў, на 17 верасня аплачана 157 655 850 рублёў, што складае 34,5%. Падатку на нерухомасць налічана 957 448 870 рублёў, уладальнікамі ўжо ўнесены 344 263 000 рублёў (36%). За арэнду налічана 133 835 800 рублёў, аплачаны 66 828 770 рублёў (49,9%).

Кіно на вялікім экране

Паводле інфармацыі з кінавідэацэнтра, за восем месяцаў бягучага года кінасеансы наведалі 13 695 гледачоў, з іх 3 451 – у горадзе і 10 244 – у вёсцы. Выручка ад гэтай дзейнасці склала каля 18,5 мільёна рублёў.

Попыт на дровы

Разам з газіфікацыяй жыллёвага фонду захоўваецца ўстойлівы попыт на дровы. З пачатку года ДЛГУ “Лепельскі лясгас” рэалізавала фізічным асобам больш за 9 700 кубаметраў дроў.