У школьнікаў пачаўся доўгачаканы адпачынак, які дакладна пройдзе актыўна і карысна
Пра гэта паклапаціліся ва ўстановах адукацыі Лепельскага раёна, дзе ўсё ёсць для аздараўлення дзяцей.
Як распавялі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, традыцыйна ў раёне аднавілі работу выхаваўча-аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей.
Так, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры дзённага знаходжання, а іх 11, наведвае 541 навучэнец, у лагерах працы і адпачынку карысна і весела праводзяць час 79 чалавек, у выхаваўча-аздараўленчым лагеры ваенна-патрыятычнага профілю на базе вайсковай часткі – 15, у палатачным перасоўным турысцка-краязнаўчага профілю – 30 навучэнцаў.
Акрамя гэтага, у спартыўна-аздараўленчых лагерах дзённага знаходжання – 200 навучэнцаў, у выхаваўча-аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "Бароўка" запланавана аздаравіць 490 навучэнцаў.