Палова раёнаў Віцебскай вобласці прыступіла да ўборкі кукурузы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У рэгіёне кукурузай занята 66,2 тыс. га. Па дадзеных на раніцу 12 верасня ўбрана 1,4% плошчаў. Работы вядуць гаспадаркі паловы раёнаў вобласці. Ураджайнасць зялёнай масы складае 240 ц/га.
У рэгіёне працягваецца ўборка збожжавых і зернебабовых. Абмалочана каля 94% плошчаў, сабрана 948,4 тыс. т хлеба пры сярэдняй ураджайнасці 32,3 ц/га. Бліжэй за ўсіх да завяршэння жніва аграрыі Глыбоцкага раёна, тут абмалочана больш за 99% палёў. Менш за 2% засталося прыбраць Сенненскаму, Віцебскаму і Аршанскаму раёнам. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых у Аршанскім раёне - 45,5 ц/га.
У рэгіёне вядуць сяўбу азімых збожжавых - работы выкананы на 17% плошчаў. Паралельна ідзе ўборка рапсу (убрана 70%), бульбы (клубні выкапаны на 17% палёў). Працягваюцца работы на ільняным полі - паднята 19% трэсты.