З мэтай забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў перыяд масавай уборкі кукурузы сельскагаспадарчыя арганізацыі наведала старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык.


  Наталля Эрыкасаўна пагутарыла з удзельнікамі корманарыхтоўнай кампаніі:

  — Жніво збожжавых ззаду, аднак гэта зусім не азначае, што ўборачная кампанія 2025 года завершана. На палях па-ранейшаму чутны бесперапынны гул матораў: ідзе ўборка кукурузы.

  За штурвалам кормаўборачнага камбайна КУПСХП "Лепельскае" — Юрый Леўковіч. Упэўнена і без мітусні ён вядзе машыну па полі, роўнымі радамі зразаючы высокія сцеблы і адпраўляючы іх, ужо дробна пасечаныя, у кузаў трактароў, што ідуць побач. Усе, хто працуе сёння на палях, да справы падыходзяць сур'ёзна і засяроджана, бо кожны дзень на вагу золата, а нарыхтоўка кармоў — адзін з найважнейшых этапаў аграрнага календара. І няхай праца будзе плённай!

  — Сёлета ў Лепельскім раёне неабходна ўбраць 4200 га кукурузы на сілас і 910 га на збожжа, каб нарыхтаваць на 1 умоўную галаву не менш за 28 ц.к.адз. кармоў, — пракаментаваў Аляксей Палаўцоў, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама.