Сярод тых, хто адправіўся ў іншы рэгіён — Міхаіл Шалгун з КУСГП «Лепельскае» і Аляксандр Ершоў з ААТ «Лепельаграсэрвіс».
Перад адпраўкай механізатары праверылі і падрыхтавалі сваю тэхніку. «Усё змазалі, усе механізмы перагледзелі, каб не было ніякіх прастояў, каб не стаялі ні лішняга дня, ні гадзіны».
Нашы аграрыі не дзеляць ураджай на свой ці чужы, бо важна цяпер зрабіць на агульны вынік.
Аляксандр Ершоў адзначыў, што нельга заставацца ўбаку ад дапамогі іншым — усе аграрыі краіны робяць важную і агульную справу. «Справіўся сам — дапамажы іншаму», — рэзюмуе ён.
Напутлівыя словы сказаў аграрыям, а таксама правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валерый Лешчанок.
Уборка лёну завяршаецца ў Сенненскім раёне літаральна ўдарнымі тэмпамі. На дапамогу аграрыям-суседзям па ўборцы паўночнага шоўку адправіліся лепельчане.
24.10.20250 праглядаў