5 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Уборка траў першага ўкосу завершыцца ў Віцебскай вобласці на бягучым тыдні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Догель.
Па стане на 5 ліпеня, у рэгіёне скашана 245 тыс.га травяных угоддзяў, або 98% плошчаў. Нарыхтавана 70 тыс.т сена, 1,8 тыс.т сенажу, у траншэі закладзена 61 тыс.т сіласу. Усяго аб'ём нарыхтаваных травяністых кармоў склаў 556,2 тыс.т кармавых адзінак, або 73,2% задання, у тым ліку на ўмоўную галаву жывёлы - 12 ц.
Поўнасцю завяршылі ўборку траў першага ўкосу Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі і Шаркаўшчынскі раёны. "Усе гэтыя рэгіёны вобласці ўжо прыступілі да другога ўкосу траў. Скашаны першыя 6,2 тыс.га", - адзначыў старшыня аблсельгасхарча. На працягу бліжэйшых двух дзён першы ўкос завершаць і ўсе астатнія раёны вобласці.
Сяргей Догель таксама дадаў, што аграрыі вобласці пачалі ўбіраць крывацветныя культуры. Убрана 425 га з 1,4 тыс.га рапсу, а ў бліжэйшы час у рэгіёне пачнецца ўборка рапсу.-0-
БЕЛТА
Уборка траў першага ўкосу завершыцца на Віцебшчыне на бягучым тыдні
5.7.20120 праглядаў