Уборка ўраджаю – адзін з найважнейшых этапаў сельскагаспадарчых работ. Як нам расказалі ў АДАІ Лепельскага РАУС, з гэтай мэтай у раённым аддзеле міліцыі са складу супрацоўнікаў розных падраздзяленняў створана рабочая група.
Супрацоўнікі ДАІ у сваю чаргу забяспечваюць бяспеку дарожнага руху. Нярэдка тэхніка сельскагаспадарчых арганізацый эксплуатуецца без праходжання дзяржаўнага тэхагляду, з няспраўнымі святлавымі прыборамі і г.д. Хоць кіраўнікам прадпрыемстваў АПК вядома, што за выпуск у эксплуатацыю транспартнага сродку, які мае няспраўнасці, пры наяўнасці якіх яго эксплуатацыя забаронена, або не прайшоў тэхагляд і працэдуру выдачы дазволу на яго допуск да ўдзелу ў дарожным руху, прадугледжаны штраф у памеры ад 4 да 6 базавых велічынь. Акрамя таго, надаецца ўвага праходжанню кіроўцамі і механізатарамі штодзённага перадрэйсавага кантролю. Парушэнні ў дадзеным выпадку цякуць адміністрацыйную адказнасць. У першы раз штраф складзе ад 8 да 45 базавых велічынь, у другі – ад 15 да 50-ці.
Рэйды праходзяць штодня. Практыка паказвае, што, дзякуючы менавіта штодзённаму маніторынгу, значна памяншаецца колькасць парушэнняў працоўнай дысцыпліны.