Навіна аб тым, што ў ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс” (былое ААТ “Лядна”) зернеўборачны камбайн будзе рабіць першы выезд на поле, стала для аўтара шокам. Куды? Што жаць будзе? Што магло паспець у гэтую пару?
Навіна аб тым, што ў ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс” (былое ААТ “Лядна”) зернеўборачны камбайн будзе рабіць першы выезд на поле, стала для аўтара шокам. Куды? Што жаць будзе? Што магло паспець у гэтую пару?
— Азімую рапсіцу, — сказаў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Кудзін.
Шаноўны чытач, не варта палохацца з такой суровай назвы – рапсіца, так называецца крыжакветная алейная культура, вельмі падобная на рапс. Як і ў рапсе, галоўнай прадукцыяй вырошчвання рапсіцы лічыцца яе дробнае зерне, з якога на алеяэкстракцыйным заводзе выціскаюць алей.
Пры правільным вырошчванні, пры несумненным выкананні тэхналогіі рапсіца, як і рапс, можа прыносіць 10-30 працэнтаў рэнтабельнасці. Гэта значыць, што кожныя ўкладзеныя 100 рублёў пасля рэалізацыі насення акупляюцца і прыносяць яшчэ ад 10 да 30 рублёў прыбытку. Аднак гэта магчыма пры выкананні шэрагу ўмоў: своечасовай апрацоўцы глебы, сяўбе, пры выкарыстанні якаснага насення, пры ўнясенні ў дастатковай колькасці хімпрэпаратаў: гліфасатаў, гербіцыдаў, пестыцыдаў, мінеральных угнаенняў. І вось з апошнім, як паказвае практыка апошніх дзесяцігоддзяў, у сельгасарганізацыях пастаянна ўзнікаюць цяжкасці. Дакладней, з грашыма на набыццё хіміі. Дададзім яшчэ, што не заўсёды і ўмовы надвор’я спрыяюць добраму росту і выспяванню крыжакветных. Асабліва ўразлівыя расліны зімой, калі яны могуць змерзнуць пры адсутнасці снегавога покрыва, што ў апошнія гады таксама нярэдка назіраецца. Такім чынам, варта канстатаваць, што азімая рапсіца на палетках ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс” дала ўраджай ніжэй за сярэдні, як кажуць, толькі б расходы на вырошчванне акупіць.
Так, пачатак ліпеня ўсё ж такі даволі ранняя пара для таго, каб пачынаць уборку нават такой ранняспелай культуры, як азімая рапсіца. Аднак у такім парадку работ ёсць і свая жалезная логіка. Гаспадарка мае ў асноўным зношаны, выпрацаваны парк зернеўборачных камбайнаў, пры гэтым нагрузка на кожную асобную машыну даволі вялікая. Таму, чым раней пачаць жніво, тым больш верагоднасць, што яго ўдасца паспяхова завяршыць, не зацягваючы спрыяльныя тэрміны. Тым больш, што сёння спёка, а праз два-тры тыдні, калі пачнецца масавае жніво, – невядома, які сюрпрыз падкіне “нябесная канцылярыя”.