З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў у перыяд уборачнай кампаніі работнікамі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы на сельскагаспадарчых аб'ектах, месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжавых культур, збожжаўборачнай тэхніцы.

Работнікамі МНС штодня праводзяцца прафілактычныя рэйды. У першую чаргу наведваюцца палі, сельскагаспадарчая тэхніка, механічныя двары, далей шлях ляжыць на збожжасушыльныя комплексы, месцы захоўвання ўраджаю. Асаблівая ўвага накіравана на ўкамплектаванасць першаснымі сродкамі пажаратушэння збожжаўборачных камбайнаў і збожжасушыльных комплексаў. Таксама падчас рэйдавых мерапрыемстваў ратавальнікі праводзяць з работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі, прыводзяць прыклады пажараў у месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўванні збожжавых культур і падрабязна тлумачаць прычыны іх узнікнення.

Пасля зробленай працы можна зрабіць выснову - большасць парушэнняў рэжымнага характару, якія можна ліквідаваць без буйных фінансавых укладанняў. Не дапускаць курэнне па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, выконваць інструкцыі аб парадку захоўвання і матэрыялаў, забяспечыць у поўнай меры будынкі, тэрыторыю і тэхніку першаснымі сродкамі пажаратушэння, забяспечыць наяўнасць стэндаў з інфармацыяй проціпажарнай бяспекі.

Дадзеныя мерапрыемствы працягнуцца да завяршэння ўборачнай кампаніі.