Рабяты замацаваны за вопытнымі майстрамі ўчасткаў, размеркаваны па брыгадах і пад кіраўніцтвам прафесійных спецыялістаў выконваюць работы па рамонце і абслугоўванні ліній электраперадач. Пасля здачы экзамену ва ўрачыстай абстаноўцы сёння студэнтам былі ўручаны пасведчанні электраманцёра.

  Будучыя энергеты неўзабаве прыступяць да працы.