Усяго ўдзел узялі 14 каманд
Аператыўнікі падраздзялення па барацьбе з кіберзлачыннасцю абласнога ўпраўлення падзяліліся інфармацыяй аб тым, як убярэгчы сябе і блізкіх ад махляроў.На пляцоўцы інспекцыі па справах непаўналетніх дзецям расказалі ўсё пра дзіцячую бяспеку.
Супрацоўнікі па грамадзянстве і міграцыі растлумачылі нюансы ўезду і выезду з краіны, а таксама адказалі на пытанні моладзі, якія іх цікавяць.
Супрацоўнікі ДАІ ў чарговы раз нагадалі спартсменам аб выкананні дарожна-транспартнай дысцыпліны, абавязковым нашэнні флікераў.
Незабыўныя эмоцыі падарылі выступленні байцоў АМАП УУС, супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы са службовай сабакам і праваахоўнікаў з творчымі нумарамі.
Прыемна адзначыць, што па выніках спаборніцтваў каманда «Полымя» (Лепельскі РАУС) увайшла ў фінал.