На гэты раз у Оршы на фестываль навыкаў сабраліся прадстаўнікі з Расонаў, Сянна, Бароўкі і Горак. Барацьба ішла да апошняга ўдару. У выніку ў спартыўных баталіях Ксенія Пшенко заваявала ганаровае 1 месца, Ягор Чаркасаў – трэцяе.
Прыемныя ўражанні ад сустрэчы з равеснікамі назаўжды застануцца ў памяці ўдзельнікаў.
Дарэчы, бароўскія школьнікі ўжо другі год удзельнічаюць у праекце і займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Генадзя Тухто. За гэты перыяд пабывалі ў многіх гарадах Беларусі і атрымалі добрыя навыкі. Магчыма, у будучыні хтосьці з нашых землякоў звяжа сваё жыццё з прафесійным футболам.
Навучэнцы Бароўскай сярэдняй школы імя Г. К. Жукава прынялі ўдзел у спаборніцтвах у рамках праекта «Мой школьны футбольны клуб», які прайшоў у Воршы, і вярнуліся дадому з выдатнымі вынікамі.
27.3.20250 праглядаў