Аляксандр Алегавіч – беларускі біёлаг, энтомолаг. Мае досвед палявой і лабараторнай працы ў Рэспубліцы Беларусь, краінах блізкага і далёкага замежжа ў лясных і горных абласцях. З'яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і навукова-папулярных прац.

Сёння Аляксандр Алегавіч размаўляў з хлопцамі пра герояў Беларусі, расказаў пра працу навуковага аддзела Бярэзінскага запаведніка, пра экспедыцыі па Беларусі і паездкі па свеце. 

Гутарка выклікала непадробную цікавасць у школьнікаў.