На Лепельшчыне знаходзіцца 57 воінскіх пахаванняў. З іх 2 воінскія могілкі, 23 брацкія магілы, 26 індывідуальных магіл савецкіх салдат, якія змагаліся з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і 6 пахаванняў мірных жыхароў, якія сталі ахвярамі фашысцкага тэрору.
Да 9 Мая плануецца прывесці ў належны стан усе воінскія пахаванні.
Працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, установы адукацыі і сацсферы штогод актыўна ўключаюцца ў гэту работу, за кожным воінскім пахаваннем замацаваны свае шэфы.
Заклікаем усіх неабыякавых прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах.
На фота навучэнцы Слабадской СШ, Бароўскай СШ і навучэнцы гімназіі г. Лепеля з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Зінкевічам А.Л.
Навучэнцы і настаўнікі ўстаноў адукацыі наводзяць парадак на воінскіх пахаваннях
13.3.20250 праглядаў