Навучэнцы Старалядненскай базавай школы ім. Ф. П. Занько сёння пабывалі на экскурсіях адразу на двух вядучых спартыўных аб'ектах нашага раёна — фізкультурна-аздараўленчых цэнтрах, адзін з іх — з басейнам

Рабят з інфраструктурай спартыўных комплексаў пазнаёміў загадчык сектара спорту і турызму Юрый Мілы, а таксама яны ўбачылі трэніроўкі і нават сталі ўдзельнікамі майстар-класаў.

Навучэнцы пераканаліся ў тым, што ў нашым раёне вялікая ўвага надаецца фізкультуры і спорту, а таксама многія вырашылі наведваць секцыі.