28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У галасаванні на парламенцкіх выбарах у Беларусі прынялі ўдзел 74,61% ад спісачнага складу выбаршчыкаў. Пра гэта сёння падчас пасяджэння Цэнтрвыбаркама паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сакратар ЦВК адзначыў, што выбары ў рэспубліцы прайшлі арганізавана, з высокай яўкай выбаршчыкаў. "Агульная колькасць выбаршчыкаў - 7 млн. 30 тыс. 430 чалавек, у выбарах прынялі ўдзел 74,61%", - праінфармаваў Мікалай Лазавік.
Ён дадаў, што ўсе этапы выбарчай кампаніі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Асаблівасць цяперашніх парламенцкіх выбараў у тым, што пасля выбараў у парламент 2008 года ў заканадаўства былі ўнесены істотныя змены. Так, былі пашыраны правы партый і грамадскіх аб'яднанняў у частцы вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, сталі разнастайнейшымі формы перадвыбарнай агітацыі.-0-
БЕЛТА
Удзел у галасаванні на выбарах у Беларусі прынялі 74,61% ад спісачнага складу выбаршчыкаў - ЦВК
28.9.20120 праглядаў