20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Участкі для галасавання будуць утвораны ў Беларусі да 21 ліпеня ўключна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Участкі для галасавання ўтвараюць раённыя, а ў абласных цэнтрах гарадскія выканкамы, мясцовыя адміністрацыі па ўзгадненні з адпаведнымі акруговымі выбарчымі камісіямі.
Кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў Беларусі ствараюць участкі за мяжой. Звесткі аб іх Міністэрства замежных спраў накіруе ў ЦВК не пазней 23 ліпеня.
Колькасць выбаршчыкаў на ўчастках можа складаць ад 20 да 3 тыс. чалавек.
Участковыя выбарчыя камісіі, згодна з заканадаўствам, павінны быць створаны не пазней чым за 45 дзён да выбараў, гэта значыць яны будуць утвораны да 8 жніўня ўключна. У іх складзе можа быць 5-19 чалавек.
Да 5 жніўня ўключна павінна завяршыцца вылучэнне кандыдатур ва ўчастковыя камісіі. Прапаноўваць сваіх прадстаўнікоў маюць права палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне Беларусі шляхам падачы заявы.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання пройдуць 23 верасня.
БЕЛТА
Участкі для галасавання будуць утвораны ў Беларусі да 21 ліпеня
20.7.20120 праглядаў