На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На пляцоўцы Palova Arena адбудуцца вырашальныя паядынкі турніру па баскетболе 3х3, у якіх выступяць мужчынская і жаночая зборныя Беларусі. Пачатак у 13.00.
У "Чыжоўка-Арэне" працягнуцца спаборніцтвы дзюдаістаў, якія стартуюць у 10.30.
"Мінск-Арэна" прыме ўдзельнікаў турніру па скачках на батуце, у якім беларусы маюць добрыя медальныя перспектывы. Пачатак у 14.50. Там жа ў 19.30 стартуюць спаборніцтвы па спартыўнай аэробцы.
Тыр імя маршала С.Цімашэнкі прыме спаборніцтвы майстроў кулявой і стэндавай стральбы. Пачатак у 8.00.
Акрамя таго, працягнуцца папярэднія спаборніцтвы па боксе (палац спорту "Уручча"; 14.00), настольным тэнісе (Палац тэніса; 10.00), стральбе з лука (САК "Алімпійскі"), стартуе турнір бадмінтыністаў ("Фалькон-Клуб"; 9.00).