15 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Удзельнікі міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" лічаць віцебскую публіку сваім талісманам, прызналася карэспандэнту БЕЛТА адна з дзвюх лідараў першага конкурснага дня Саманта Ціна з Латвіі. "Тут, у Віцебску, мой талісман - публіка. Галоўнае - гэта не ацэнкі журы і не перамога. Галоўнае - як публіка рэагуе на маю песню. І мне прыемна, што энергетыка, якую я стараюся несці гледачам, вяртаецца ад іх да мяне зноў. Мы дапаўняем адно аднаго. Гледачы разумеюць, якія пачуцці я хачу перадаць песняй", - сказала Саманта. Маладая выканаўца з захапленнем адзначыла, што на конкурсе пануе атмасфера ўзаемаразумення і сяброўства. "У мяне самыя добрыя ўражанні ад конкурсу, ад маіх сяброў-канкурсантаў. Мне вельмі падабаецца тут", - дадала яна. Яшчэ адзін канкурсант - прадстаўнік Літвы Саша Сонг, які быў дэлегаваны сваёй краінай на Еўрабачанне ў 2009 годзе і выйшаў у фінал, сказаў, што віцебскі конкурс яму спадабаўся больш, чым еўрапейскі. "Тут пануе хатняя атмасфера, арганізатары ставяцца да канкурсантаў вельмі цёпла, ну а публіка - проста незвычайная", - не хаваў ён сваіх эмоцый. А вось 19-гадовая Іва - першая прадстаўніца Чарнагорыі на конкурсе - параўняла сябе з... беларускай бульбай і патлумачыла чаму: "Я ў цэнтры ўвагі, і мяне ўсе любяць!".-0-

БЕЛТА