13 жніўня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Выстава-кірмаш "Мядовы спас-2013" адкрыецца сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным цэнтры маркетынгу.

У выставе-кірмашы возьмуць удзел пчаляры з Дубровенскага, Полацкага і Расонскага раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці і Магілёўскага раёна. Большасць удзельнікаў мядовага свята прафесійна займаюцца пчалярствам больш за дзесяць гадоў.

У межах мядовага свята пройдзе дабрачынная акцыя "Дапамога дзецям": пчаляры бязвыплатна перададуць лекавальную прадукцыю дзіцячаму прытулку. Свой уклад у добрую справу змогуць зрабіць усе ахвотныя.

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Рэспубліканская асацыяцыя па пчалярстве, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, выстава праходзіць пры падтрымцы службы па пчалярстве камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Мэта выставы-кірмашу - адраджэнне народных і праваслаўных традыцый Віцебшчыны.

"Мядовы спас-2013" працягнецца ў Віцебску з 13 да 18 жніўня. Павільёны з салодкай прадукцыяй размесцяцца на адкрытай пляцоўцы каля гарадской ратушы.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)