25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжгародныя тэлефонныя размовы ўнутры Беларусі для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з 1 па 5 ліпеня будуць бясплатнымі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РУП "Белтэлекам".

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжгародныя тэлефонныя размовы ўнутры Беларусі для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з 1 па 5 ліпеня будуць бясплатнымі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РУП "Белтэлекам".

У дні святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кампанія "Белтэлекам" робіць бясплатнымі тэлефонныя размовы ўнутры краіны для ўдзельнікаў вайны з хатніх тэлефонаў, у аддзяленнях сувязі і з выдзеленых тэлефонаў шпіталёў.

"Ажыццявіць бясплатны званок можна, набраўшы нумар выклікаемага абанента самастойна або зрабіўшы заказ бясплатнага міжгароднага тэлефоннага званка з дапамогай тэлефаніста па тэлефонах: для абанентаў Брэста і Брэсцкай вобласці - 8-18, Віцебска і Віцебскай вобласці - 8-18, Гомеля і Гомельскай вобласці - 8-13, Гродна і Гродзенскай вобласці - 8-13, Мінска і Мінскай вобласці - 8-13, 8-18, Магілёва і Магілёўскай вобласці - 8-18", - паведамілі ў прэс-службе.

Дадаткова для міжнародных размоў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны разаслана больш за 20 тыс. сэрвісных тэлефонных картак наміналам 16 тыс. тарыфных адзінак, з дапамогай якіх можна патэлефанаваць у самыя розныя краіны.

Даведкі па прадастаўленні міжнародных тэлефонных размоў пры дапамозе сэрвісных тэлефонных картак прадастаўляюцца па тэлефоне 176 або 8 805 100 4444, а інфармацыю па прадастаўленні бясплатных міжгародных тэлефонных размоў можна атрымаць па тэлефоне адзіных даведачна-інфармацыйных службаў 153, 130. -0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)