На палігоне ў рамках вучэбна-палявых збораў навучэнцаў старэйшых класаў прайшлі практычныя заняткі па баявой падрыхтоўцы. Пад кіраўніцтвам вопытных ваенных інструктараў і пры строгім захаванні мер бяспекі хлопцы выканалі нарматыў па стральбе з аўтамата па мішэнях.
Для многіх школьнікаў гэты этап збораў стаў не толькі праверкай трапнасці, але і магчымасцю праявіць дысцыпліну, вытрымку і адказнасць. Інструктары адзначылі сур'ёзны настрой удзельнікаў і ўпэўненае прымяненне атрыманых ведаў.Вучэбна-палявыя зборы навучэнцаў старэйшых класаў
5.6.20260 праглядаў