4 студзеня 2019 года адбылося ўстаноўчае пасяджэнне Маладзёжнай палаты Лепельскага раёна другога склікання пры Лепельскім раённым Савеце дэпутатаў.

4 студзеня 2019 года адбылося ўстаноўчае пасяджэнне Маладзёжнай палаты Лепельскага раёна другога склікання пры Лепельскім раённым Савеце дэпутатаў.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэктар УА ”Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт“ Шчасны Анатоль Тадэушавіч, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Урбан Ігар Генадзьевіч, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Скорба Алена Фёдараўна, начальнік аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама Карпіцкі Анатоль Міхайлавіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шавялёва Святлана Аляксандраўна, кіраўніцтва раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Удзельнікі пасяджэння расказалі моладзі аб гісторыі станаўлення беларускага парламентарызму, аб рабоце палат Парламента Рэспублікі Беларусь, аб узаемадзеянні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і Саветаў дэпутатаў, пажадалі маладому пакаленню поспехаў у прымяненні сваіх ведаў і ўменняў у навуцы, культуры і грамадскім жыцці рэгіёна, адзначылі, што кіраўніцтва раёна заўсёды будзе рада выслухаць ідэі і прапановы моладзі, акажа дапамогу і падтрымку ў іх рэалізацыі.

На парадку дня былі разгледжаны пытанні аб выбранні старшыні, намесніка старшыні Маладзёжнай палаты Лепельскага раёна другога склікання, аб утварэнні пастаянных камісій Маладзёжнай палаты, аб зацвярджэнні рэгламенту і плана работы Маладзёжнай палаты Лепельскага раёна другога склікання.

Шляхам адкрытага галасавання старшынёй Маладзёжнай палаты абраны вучань дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Лепель» Мірановіч Мікіта.

Віншуючы новых членаў Маладзёжнай палаты, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Урбан І.Г., член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шчасны А.Т. уручылі пасведчанні і памятныя сувеніры кожнаму члену Маладзёжнай палаты.

Завяршылася мерапрыемства чаяваннем са салодкімі пачастункамі.