З дакладам аб выніках работы ўстаноў сферы культуры і задачах на перспектыўнае развіццё выступіла загадчык сектарам культуры райвыканкама Алена Барадзейка.
З дакладам аб выніках работы ўстаноў сферы культуры і задачах на перспектыўнае развіццё выступіла загадчык сектарам культуры райвыканкама Алена Барадзейка.
Алена Іванаўна адзначыла, што дзейнасць сектара культуры і
устаноў культуры раёна ў
2023 годзе была накіравана на рэалізацыю мэт і задач дзяржаўнай палітыкі
у сферы культуры, выкананне даручэнняў і рашэнняў Кіраўніка дзяржавы і
Урада, выкананне мерапрыемстваў па дасягненні паказчыкаў Дзяржаўнай
праграмы «Культура Беларусі», на арганізацыю культурнага адпачынку і вольнага
часу, а таксама працу калектываў мастацкай творчасці, захаванне і
адраджэнне мясцовых звычаяў і традыцый.
Адной з прыярытэтных задач у рабоце ўстаноў культуры з'яўляюцца захаванне
традыцыйнай культуры Лепельскага раёна, ажыццяўленне ў сучасных умовах
пераемнай сувязі пакаленняў.
Культурнае абслугоўванне насельніцтва Лепельскага раёна ажыццяўляюць 37
дзяржаўных устаноў культуры.
На працягу 2023 года з мэтай упарадкавання работы, павышэння якасці
абслугоўвання ў тым ліку прадастаўлення больш якаснага абслугоўвання
насельніцтва рэарганізаваны ўстановы змешанага тыпу Юркаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка,
Забораўскі сельскі клуб-бібліятэка, Баброўская сельская бібліятэка-музей
Язэпа Мораза, Велеўшчанская сельская бібліятэка-клуб, Каменская сельская
бібліятэка-музей Тодара Кляшторнага, Чэрэйшчынская сельская бібліятэка-музей
вёскі бібліятэкі або клубы адпаведна.
У 2023 годзе ўсімі ўстановамі культуры Лепельскага раёна забяспечана
выкананне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы
«Культура
Беларусі» на 2021-2025 гады.
У 2023 годзе на ўтрыманне ўстаноў культуры і ўстаноў
адукацыі ў сферы культуры накіравана 5,9 млн. рублёў. (137 % да ўзроўню 2022
года).
З іх на сацыяльна-значныя артыкулы накіравана 4,8 млн. рублёў або 81 % ад усіх
выдаткаў.
Ад ажыццяўлення пазабюджэтнай дзейнасці за 2023 г. атрымана
164,3 тыс. рублёў, што на 19 працэнтаў больш за даходы 2022 года.
Колькасць працуючых у сферы культуры Лепельскага раёна ў
2023 годзе склала 286 чалавек (з улікам сезонных і якія знаходзяцца ў дэкрэтным
У раёне ажыццяўляюць дзейнасць
22 калектывы з
назвай «народны», «узорны», 2 калектывы — «заслужаны» калектыў Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі Лепельскага раёна знаходзіцца 59 гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Сярод іх — калядная абрадавая гульня "Жаніцьба Цярэшкі", страва традыцыйнай кухні "Клёцкі з душамі", традыцыі наіўнага мастацтва.
Работнікі устаноў на сістэмнай аснове вядуць работу па вывучэнні інтарэсаў і запытаў насельніцтва; па выяўленні і падтрымцы фальклорных калектываў і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны; па зборы матэрыялаў і выпуску метадычных зборнікаў у дапамогу работнікам культуры, па выкарыстанні і ўкараненні новых форм і метадаў работы ў дзейнасць устаноў культуры, павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў і якасці правядзення культурна-дасугавых мерапрыемстваў.
Аб выніках работы клубнай сістэмы Лепельскага раёна ў 2023 годзе
расказала Алена Азаронак,
дырэктар ДУК «Лепельскі раённы Дом культуры».
Аб выніках работы ўстановы культуры «Лепельскі раённы краязнаўчы музей»
за 2023 год падрабязна выклала Аліна Стэльмах,
дырэктар УК «Лепельскі раённы краязнаўчы музей».
Аб выніках работы дзяржаўнай установы адукацыі
«Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» за 2023 год расказала Вераніка Хомбак,
дырэктар ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў».
Аб выніках работы бібліятэчнай сістэмы ў 2023 годзе — Алена Мазго, дырэктар ДУК
«Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
У канцы мерапрыемства падвёў вынікі намеснік старшыні райвыканкама Віктар
Азаронак.
Не абышлося ў гэты дзень без узнагарод. Віктар Уладзіміравіч уручыў
падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Аліне Стэльмах, дырэктару ўстановы культуры «Лепельскі раённы
гісторыка-краязнаўчы музей» за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм.
Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў уручана Марыне Саўчанка, настаўніку
вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, за
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і важкі ўклад у
развіццё сферы культуры.
Анатолю Сімановічу ўручана пасведчанне «Народны майстар Беларусі».
Была аб'яўлена падзяка старшыні Лепельскага райвыканкама Ксеніі
Разводоўскай і Валянціне Дзігілевай, педагогам Лепельскай дзіцячай школымастацтваў, а таксама Ірыне Сакалоўскай, выкладчыку Заслонаўскай ДШМ, за
шматгадовую плённую працу па выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення
і вялікі асабісты ўклад у развіццё сферы
культуры.
На мерапрыемстве прысутнічала Святлана Шэвелева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама. Святлана Аляксандраўна дала ацэнку арганізацыі правядзення выбараў і падзякавала работнікам сферы культуры за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, праводзімых у рамках электаральнай кампаніі 2024 года.
Таксама членам Лепельскага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», якія працуюць у сферы культуры, ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны партыйныя білеты.
Старшыня раённага аддзялення партыі Юрый Мілы выказаў удзячнасць жыхарам раёна за патрыятызм, падтрымку палітычнага курса, жаданне працаваць на карысць краіны, імкненне пабудаваць добрае будучае. Было адзначана, што асноўная мэта партыі – яднанне грамадзян краіны.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"