У Крупках прайшоў восьмы рэспубліканскі юнацкі турнір па боксе з удзелам спартсменаў з Гомеля, Мінска, Веткі, Магілёва, Баранавічаў, Смалявічаў. Выхаванцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «СпортАльянс» горада Лепеля прывезлі тры сярэбраныя медалі – Уладзіслаў Закрэўскі, Аляксей Пузанаў, сярод мужчын у катэгорыі 80 кг – Васіль Халяўкін, і дзве бронзавыя – Кірыл Дземка ў вазе і Яўген Маркоўскі. Трэнер Аляксандр Канавалаў падобныя выезды называе «абкаткай», то бок, чым больш хлопцы ўдзельнічаюць у самых розных спаборніцтвах, тым больш у іх вопыту і ўпэўненасці на рынгу.

Яўгенія ЛЯХ