Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 36-гадовага жыхара горада Лепеля – яму інкрымінавана неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездка на ім, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага.
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што раней не судзімы 36-гадовы жыхар г.Лепеля, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння, з мэтай неправамернага завалодання транспартным сродкам і здзяйснення паездкі на ім без мэты крадзяжу, адкрыў замок з дапамогай ключа на ўваходных браме гаража, размешчанага ў ГСПК №1, пранік праз незачыненыя дзверы ў салон аўтамабіля маркі «Volkswagen», запусціў рухавік з выкарыстаннем ключа, які знаходзіўся ў замку запальвання, неправамерна завалодаўшы вышэйназваным аўтамабілем, здзейсніў паездку на ім без мэты крадзяжу па вул.Партызанская ў г.Лепелі.
Ён жа, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення па месцы жыхарства, падчас узнікшай на глебе асабістых непрыязнаўных адносін сваркі са сваёй маці, з мэтай наўмыснага прычынення ёй цяжкіх цялесных пашкоджанняў, не жадаючы пры гэтым наступлення смерці маці, усведамляючы, што сваімі дзеяннямі прычыняе сваёй маці працяглы боль з прычыны нанясення шматразовых траўміруючых уздзеянняў, выклікаючы тым самым асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, шляхам катавання, наўмысна нанёс Д. рукамі, нагамі, свяцільнікам не менш за 53 удары па розных частках цела, з якіх: не менш за 11-ці ў вобласць галавы і шыі, і не менш за 42-а ў вобласць тулава і канечнасцей, у выніку чаго прычыніў сваёй маці цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Смерць Д. наступіла па неасцярожнасці ва ўмовах відавочнасці ва ўстанове аховы здароўя.
Абвінавачаны Д. у судовым пасяджэнні вінаватым сябе ў здзяйсненні інкрымінаваных яму злачынстваў фактычна прызнаў.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. Па сукупнасці злачынстваў мужчыну канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў 1 месяц з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Судом да абвінавачанага прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Прыгавор не набыў законную сілу. Абскарджаны абвінавачаным Д.
Старшы памочнік
пракурора Лепельскага раёна К.В. Грышкевіч