14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крымінальная справа ў дачыненні да намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Палудня ўзбуджана з-за неаднаразовых злоўжыванняў з яго боку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА крыніца ў органах пракуратуры.
"Падставай для ўзбуджэння справы сталі дастатковыя даныя, якія ўказваюць на прыкметы злачынстваў, у сувязі з выяўленымі неаднаразовымі фактамі злоўжывання Яўгенам Палуднем з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці сваімі службовымі паўнамоцтвамі", - адзначылі ў пракуратуры. Ва ўстанове дадалі, што злоўжыванні пацягнулі прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці ў буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады.
"У ходзе следства правяраецца таксама інфармацыя аб здзяйсненні Палуднем іншых злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, у тым ліку хабарніцтва", - дадалі ў пракуратуры. У дачыненні да Яўгена Палудня 8 снежня з санкцыі генеральнага пракурора ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Як паведамлялася, папярэдняе расследаванне гэтай крымінальнай справы ажыццяўляецца следчай групай Генеральнай пракуратуры. Справа ў дачыненні да Яўгена Палудня была ўзбуджана 8 снежня па ч.3 арт.424 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" КК.-0-
БЕЛТА
Крымінальная справа ў дачыненні да Я.Паўлудня распачата з-за неаднаразовых злоўжыванняў з яго боку
14.12.20110 праглядаў