Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 36-гадовага жыхара горада Лепеля – яму інкрымінуецца пагроза забойствам.
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што раней не судзімы, непрацуючы 36-гадовы жыхар г.Лепеля, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы – паблізу першага пад'езда аднаго з дамоў у в.Заслонава Лепельскага раёна, трымаючы ў руцэ двухствольную паляўнічую гладкаствольную стрэльбу, выказваў у прысутнасці іншых асоб вусную пагрозу забойствам у адрас сваёй жонкі, усведамляючы, што выказванне такой пагрозы забойствам выклікаюць у жонкі рэальныя асцярогі за сваё жыццё, якая, спалохаўшыся такіх дзеянняў П., забегла ў кватэру вышэйназванага дома, а П. зайшоў за жонкай у пад'езд гэтага ж дома, дзе жадаючы выклікаць у П. страх і няўпэўнасць у ўласнай бяспецы, стрэліў са стрэльбы ва ўваходныя дзверы вышэйназванай кватэры.
Абвінавачаны П. у судовым пасяджэнні вінаватым сябе ў здзяйсненні інкрымінаванага яму злачынства прызнаў, учыненым шчыра раскаяўся.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе арт.186 КК мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы.
Двухствольная паляўнічая гладкаствольная стрэльба падвергнута спецыяльнай канфіскацыі і канфіскавана ва ўласнасць дзяржавы.
Прыгавор уступіў у законную сілу.
Намеснік пракурора
Лепельскага раёна А.С.Філімонаў