Найбольш уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху — пешаходы і веласіпедысты. Шмат жадаючых пракаціцца ў цёплае надвор'е з ветрыкам на электрасамакатах і іншых сучасных гаджэтах.

  Найбольш уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху — пешаходы і веласіпедысты. Шмат жадаючых пракаціцца ў цёплае надвор'е з ветрыкам на электрасамакатах і іншых сучасных гаджэтах.

  Каб такія шпацыры не прывялі да сумных наступстваў, супрацоўнікі ДАІ ўзмацняюць кантроль за гэтай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху.

  _Праваахоўнікі рэкамендуюць прытрымлівацца наступных правілаў:_

  ✅ веласіпедысты і пешаходы, якія перамяшчаюцца на ССП, павінны загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што выезд на праезную частку дарогі бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам;

  ✅ выкарыстоўваць ахоўную экіпіроўку;

  ✅ не дапускаць перамяшчэння на электрасамакаце, знаходзячыся на прыладзе ўдваіх (калі іншае не прадугледжана канструкцыяй ССП) і не трымаючыся за руль (пры яго наяўнасці);

  ✅ не варта забываць пра максімальна дапушчальную хуткасць - 25 км/ч.

  Будзьце ўважлівыя на дарогах. Выконвайце ПДР.